Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 04.12.2023, 02:37 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
ПАЛОНЬГалоўная »ПАЛОНЬ (Полонь - русс.) — вёска ў складзе Люсінскага с/с, за 12 км ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 91 двор, 161 жыхар (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 124 жыхары. Уезд у вёску У 1921 г. Палонь — асада ў Хатыніцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы, 1 дом, 10 жыхароў. Прыдарожны крыж 3 1939 г. ў складзе БССР. З 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Люсінскім с/с. Цэнтральная вуліца вёскі - Сасновая У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. Палонь акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях з ворагамі загінулі 6 вяскоўцаў. Магазін Дом сацыяльна-культурных паслуг З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. вёска, 198 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 339 жыхароў. Фельчарска-акушэрскі пункт Аграсядзіба "Афрыка" На тэрыторыі вёскі знаходзяцца фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|