Й – адзінаццатая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Н («іжэ»), якая ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўной Н («эта»). Утвораная шляхам далучэння дыякрытычнага знака. У старабеларускай графіцы ўжывалася з XVI ст. (у рускай – з 1735 г.), абазначала гук «й» пераважна ў друкаваных кнігах («добродейство», «Зизаний», «тайна», «хитрый»). У рукапісах XVII ст. ужывалася радзей, паралельна з паерыкам (º): «уйти – уºти», «сейм – сеºмъ»... Лічбавага значэння не мела.
У сучаснай беларускай мове абазначае санорна-шумны мяккі шчылінны сярэднеязычны гук «й» пасля галосных. Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы.
Для пошуку патрэбнага матэрыялу рэкамендуем карыстацца формай "Поиск"!
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.