Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Серада, 27.09.2023, 05:12 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ПЕРАДЗЕЛГалоўная »ПЕРАДЗЕЛ (Передел - русс.) — вёска ў складзе Агарэвіцкага с/с, за 14 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станці Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 33 жыхары (14.10.2009 г.). Просмотреть Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна на карте большего размера У пачатку 20 ст. — фальварак Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, у 1909 г. 104 жыхары. У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіраваны германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ліпені — жніўні 1920 г. З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, у верасні 1921 г. — калонія Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 71 дом, 437 жыхароў. З 1939 г. ў БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Агарэвіцкім с/с. У 1940 г. 92 двары, 526 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях ці прапалі без вестак 11 вяскоўцаў. На месцы згубы мірных жыхароў на паўночнай ускраіне вёскі устаноўлены помнік і крыж. ![]() Месца згубы мірных жыхароў З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. вёска, 307 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 241 жыхар. ![]() ![]() ![]() Планіровачна складаецца з моцна выцягнутай зігзагападобнай вуліцы з рэдкай двухбаковай забудовай, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|