ПЯРЭВАЛАКІ (Переволоки - русс.) — вёска ў складзе Чудзінскага с/с, за 45 км на усход ад горада і чыгуначнай станцыі
Ганцавічы (на лініі
Баранавічы — Лунінец). 58 жыхароў (14.10.2009 г.).
Просмотреть увеличенную картуЗ 1921 г. ў складзе Польшчы, засценкі Пярэвалкі 1-я і Пярэвалкі 2-я Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 г. ў складзе БССР. З 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Чудзінскім с/с. У 1940 г. 71 двор, 329 жыхароў.
У Вялікую Айчыную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 1 воін-зямляк памёр ад ран.
З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, у 1954 — 59 гг. у Рожанскім с/с. Паводле перапісу 1959 г. 218 жыхароў. З 25.12. 1962 г. да 30.7.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 280 жыхароў.
Планіровачна складаецца з 2 моцна адасобленых участкаў забудовы, адзін уяўляе сабой кароткую прамалінейную вуліцу арыентаваную з поўдня на паўночны захад, другі — вуліцу арыентаваную з захаду на паўночны ўсход, якая пасля таго, як да яе з паўночнага захаду прымыкае завулак, паварочвае на паўднёвы ўсход.