Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 02.12.2023, 18:38 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
СУКАЧГалоўная »СУКАЧ (Сукач - русс.) — вёска ў складзе Любашаўскага с/с, за 6 км на поўнач ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 44 двары, 62 жыхары (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 56 жыхароў. Уезд у Сукач з боку вёскі Любашава У 2-й палове 19 ст. — вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1890 г. 4 двары. Паводле перапісу 1897 г. 12 двароў, 82 жыхары. У пачатку 20 ст. засценак той самай воласці і павета, у 1909 г. 15 двароў, 65 жыхароў. Крыж на ўездзе ў вёску Крыж у цэнтры вёскі З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, засценак Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у 1921 г. 23 дамы, 136 жыхароў. З 1939 г. у складзе БССР, з 15.01.1940 г. вёска ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Ганцавіцкім (з 1954 Любашаўскі) с/с. У 1940 г. 43 двары, 211 жыхароў. Цэнтральная вуліца вёскі носіць імя Адама Міцкевіча Вуліца Куйбышава Будынак былога магазіна З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. 168 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 211 жыхароў. Новая малочна-таварная ферма Планіровачна складаецца з дугападобнай (выгнутай на паўночны ўсход), пераважна аднабакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на захад, да якой у цэнтры з паўднёвага захаду прымыкае кароткая вуліца. Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|