Аўторак, 19.03.2024, 11:23

ХАТЫНІЧЫ

Галоўная »
ХАТЫНІЧЫ (Хотыничи - русс.) — вёска, цэнтр Хатыніцкага с/с, на аўтадарозе ГанцавічыЛагішын, за 17 км на паўднёвы захад ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі ЛунінецБаранавічы). 2437 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 2315 жыхароў.



Уезд у Хатынічы з боку горада Ганцавічы

Уезд у Хатынічы з боку вёскі Яловая

Уезд у Хатынічы з боку вёскі Раздзялавічы

Памятны знак на адным з уездаў у Хатынічы

Паводле пісьмовых крыніц Хатынічы вядомы з 16 ст., сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, сяло, цэнтр воласці і праваслаўнага прыхода Пінскага павета Мінскай губерні, уласнасць Патоцкіх. У 1863 г. адчынена народнае вучылішча. У 1879 г. ў Хатыніцкім прыходзе каля 1600 прыхаджан. Да яго былі прыпісаны, апрача Хатыніч, в.Боркі, с.Раздзялавічы і некаторыя дробныя населеныя пункты. Апрача земляробства і жывёлагадоўлі, многія мясцовыя жыхары займаліся пчалярствам. У 1897 г. тутэйшая царква мела каля 40 дзесяцін зямлі, у тым ліку ворыўнай 19, сенакоснай 5 дзесяцін. Пры царкве ў гэты час працавала школа царкоўнай граматы.


Свята-Міхайлаўская царква

Хатынічы, Хотыничи
Свята-Успенская царква

У 1886 г. сяло, 95 двароў, 884 жыхары, 2 праваслаўныя царквы, народнае вучылішча (39 вучняў, з іх толькі 3 дзяўчынкі). Паводле перапісу 1897 г. — 96 двароў, 1363 жыхары, праваслаўная царква, валасное праўленне, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 крамы, піцейны дом. У 1909 г. ў Хатынічах было 250 двароў і 1746 жыхароў. Побач з сялом размяшчаўся маёнтак Хатынічы, 1 гаспадарка, 25 жыхароў.

Прыдарожныя крыжы на ўездзе у Хатынічы

З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска, цэнтр гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 271 дом, 1428 жыхароў.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 12.10. 1940 г. — цэнтр сельсавета Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. У 1940 г. 645 двароў, 2405 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 08.07.1944 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі 31 жыхара. На франтах вайны 45 вяскоўцаў загінулі ў баях з ворагамі ці прапалі без вестак і памерлі ад ран.

З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу насельніцтва 1959 г. вёска налічвала 1652 жыхары. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 2808 жыхароў.


Сучасная Свята-Успенская царква

Кафэ "Хвілінка"

Магазін "Спадчына"

Будынак бібліятэкі

На тэрыторыі вёскі знаходзяцца выканком сельсавета, млын, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ветэрынарны пункт, лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, некалькі магазінаў.

Будынак пошты

Будынак аптэкі

Хатынічы, Хотыничи
Брацкая магіла

У цэнтры вёскі — брацкая магіла 18 савецкіх воінаў і 3 партызан, якія загінулі ў пачатку ліпеня 1944 г. пры вызваленні Хатынічаў і Раздзялавічаў ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. На тэрыторыі Хатыніцкага с/с існуюць вёскі: Хатынічы, Раздзялавічы, Яловая.

Будынак сярэдняй школы
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1378]
Здарэнні [459]
Грамадства [463]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.