Субота, 27.04.2024, 12:01

ШАШКІ

Галоўная »
ШАШКІ (Шашки - русс.) — вёска ў складзе Агарэвіцкага с/с за 12 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі ЛунінецБаранавічы). 89 двароў, 137 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 99 жыхароў.



Уезд у населены пункт з боку вёскі Агарэвічы

Уезд у населены пункт з боку вёскі Вялікія Круговічы

У 19 — пачатку 20 ст. вёска ў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1816 г. 5 двароў, уласнасць памешчыкаў Абуховічаў. Шашкі адносіліся да Круговіцкага праваслаўнага прыхода. У 1890 г. 12 двароў. Паводле перапісу 1897 г. 23 двары 164 жыхары. У 1909 г. 27 двароў, 189 жыхароў.

Прыдарожны крыж

У лістападзе 1917 г. ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ў 1920 г.

З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 44 дамы, 243 жыхары.

З 1939 г. ў БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Агарэвіцкім с/с. У 1940 г. 84 двары, 380 жыхароў.

Былы будынак дома сацыяльна-культурных паслуг

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях ці прапалі без вестак 16 воінаў-землякоў.

Будынак магазіна

З 08.01.1954 г. Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. у вёсцы 512 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 502 жыхары.

Вуліцы вёскі

Аснову забудовы складаюць 2 паралельныя прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з паўночнага ўсходу на поўдзень, яшчэ адна вуліца перасякае іх пад прамым вуглом у паўночнай частцы; да іх прымыкае шэраг адасобленых домаўладанняў.

Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 16
Гасцей: 15
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.