Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Серада, 29.11.2023, 11:26 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ЯСЯНЕЦГалоўная »ЯСЯНЕЦ (Ясенец - русс.) — вёска ў складзе Нацкага с/с, за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы). 22 жыхары (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 23 жыхары. Уезд з боку вёскі Нач Паводле перапісу 1897 г. — вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 5 двароў, 32 жыхары, капліца. З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 15 дамоў 101 жыхар. З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, у Лактышоўскім (з 1954 г. Нацкі) с/с. У 1940 г. 19 двароў, 95 жыхароў. Будынак былога магазіна У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 г. да 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; у наваколлі вёскі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. Здзічэлы парк пры былой сядзібе Абуховічаў і рэшткі прыдарожнай алеі З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 г. ў вёсцы 66 жыхароў. З 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 годзе 93 жыхары. Планіровачна складаецца з кароткай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, і шэраг адасобленых домаўладанняў. Вуліца 8 сакавіка Дамы па вуліцы Лясная За 1 км на поўдзень ад вёскі ў лесе, па абодва бакі дарогі на Вялікія Круговічы, знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік, які мае больш за 100 насыпаў і складаецца з трох групаў: могільнік-1, могільнік-2, могільнік-3. Выявіў і раскапаў 3 курганы ў 1955 г. Б.В.Міралюбаў, у 1961 П.Ф.Лысенка раскапаў яшчэ 9 насыпаў. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі Палесся ў Пінску. Могільнік датуецца ХІ — ХІІІ ст., належаў дрыгавічам.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.
|
|