Пятніца, 29.03.2024, 10:41

АГАРОДНІКІ

Галоўная »
АГАРОДНІКІ — сяляне, якія пасяляліся на невялікіх участках зямлі і выконвалі пэўныя павіннасці. Паводле «Уставы на валокі» 1557 г., агароднікаў надзялялі ўчасткамі зямлі па 3 моргі і ссялялі ў вёскі па 10 — 20 двароў недалёка ад фальваркаў. За надзел агароднікі працавалі ў велікакняжацкіх ці памешчыцкіх маёнтках 1 дзень у тыдзень без каня, а іх жонкі — 6 дзён за лета.

У час валочнай памеры (канец 30-х г. 16 ст.— сярэдзіна 17 ст.) у катэгорыю агароднікаў пераводзілі і чэлядзь. У 18 — 1-й палове 19 ст. агароднікамі зваліся жыхары беларускіх вёсак і мястэчак, якія мелі толькі хату і агарод. Напярэдадні рэформы 1861 г. агароднікі і бабылі — самыя бедныя прыгонныя сяляне. У 1848 г. у Віленскай і Мінскай губерніях іх было адпаведна 6,9 і 9 % ад памешчыцкіх сялян, у Гродзенскай губерні у 1858 г. — 4,5 %.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.