Чацвер, 25.04.2024, 01:45

АГІНСКІ МІХАЛ КАЗІМІР

Галоўная »
Агінскі Міхаіл КазімірАГІНСКІ МІХАЛ КАЗІМІР (1730 — 1800 гг., Варшава), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, паэт, мецэнат. Паходзіў з роду князёў Агінскіх, прадстаўнікі якога адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным, грамадска-палітычным і культурным жыцці ВКЛ і Польшчы. Рана страціў бацьку і гадаваўся пад апякунствам спачатку дзеда — вялікага гетмана літоўскага М.С.Вішнявецкага, потым пад наглядам ваяводы віцебскага Марцыяна Агінскага, пасля яго выхавацелем стаў канцлер літоўскі Міхал Чартарыйскі.

Пра маладыя гады Міхала Казіміра захавалася мала звестак, ён вывучаў музыку і жывапіс, меў здольнасці да мастацтва. Па парадзе М.Чартарыйскага Міхал Казімір пачаў ваенную кар'еру, а ў 18-гадовым узросце быў дэпутатам сейма. З 1753 г. ён падарожнічаў па Заходняй Еўропе. Наведаў Дрэздэн, Вену, Парыж, дзе практыкаваўся ў асноўным у музычным мастацтве. Талент Агінскага ўсхваляў у сваіх мемуарах Д.Дзідро.

У 1761 г. Міхал Казімір вярнуўся на радзіму, ажаніўся з дачкой М.Чартарыйскага Аляксандрай, за якой атрымаў Слонімскую эканомію, дзе пазней стварыў славутую "сядзібу муз". У 1768 г. М.К.Агінскі стаў вялікім гетманам літоўскім, а праз тры гады далучыўся да Барскай канфедэрацыі. У ноч на 12.09.1771 г. 2,5-тысячны атрад гетмана ў баі пры Сталовічах разбіты 1-тысячным атрадам А.Суворава. Пасля гэтага Агінскі эміграваў за мяжу, а ўсе яго маёнткі, што знаходзіліся ва ўсходняй Беларусі, ужо далучанай (1772) да Расіі, былі канфіскаваны.

У 1775 г. ён атрымаў амністыю і вярнуўся ў Слонім, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню і г.зв. Агінскі канал. Праз палескія балоты яго намаганнямі былі адноўлены колішнія гасцінцы, якія злучалі Пінск са Слонімам і Валынню. У хуткім часе Слонім ператварыўся ў "паўночныя Афіны". Пры сваім двары М.К.Агінскі заснаваў оперны тэатр, музычную капэлу, адкрыў школу - "Дэпартамент балетных дзяцей", дзе акрамя танцаў вучылі чытанню і пісьму дзяцей прыгонных. Для тэатра напісаў оперы "Цыганы", "Елісейскія палі", "Сілы свету", "Становішча саслоўяў". Пісаў таксама скрыпічныя п'есы, паланезы і іншыя музычныя творы, выдатна выконваючы іх на розных інструментах. Яго нават жартам называлі "гетман-кларнет", а некаторыя даследчыкі жыцця і дзейнасці М.К.Агінскага сцвярджаюць, што менавіта ён вынайшаў падножку да арфы. Яго лічаць аўтарам выдадзеных у Варшаве пад псеўданімам "Слонімскі грамадзянін" перадавых для свайго часу зборнікаў "Гістарычныя і маральныя аповесці" (1782), "Байкі і не байкі" (1788). У апошні зборнік увайшлі вершы з "Песень пана Міхала графа Агінскага, гетмана Вялікага княства Літоўскага, укладзеныя ў верасні 1770 г. у Слоніме".

Як мецэнат М.К. Агінскі рабіў хвяраванні для кляштара і касцёла ў Смілавічах, а таксама заснаваў дабрачынны фонд для студэнтаў Віленскага універсітэта. У 1781 г. М.К.Агінскі быў прызначаны намеснікам Літоўскай правінцыі, а праз год выехаў за мяжу. Быў у Бруселі, Амстэрдаме, Берліне, Вене, вандраваў па Англіі. Наведваючы Прусію, прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма ІІ, каб вярнуць свае маёнткі ў Расіі.

У 1793 г. Агінскі адмовіўся ад вялікай гетманскай булавы. Падчас паўстання Т.Касцюшкі, ён знаходзіўся ў Вільні. Цяжка хворы, былы гетман па-ранейшаму займаўся музыкай, нават наладзіў сяброўства з Францам Іозефам Гайднам. У канцы 1795 г. М.К. Агінскі пераехаў у Варшаву, дзе і правёў апошнія гады свайго жыцця.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.