АГЛЕДЗІНЫ, агляды, разгляды – у свой час пачатак
абраду
вяселля – агляд бацькамі (родзічамі, сватамі) жаніха нявесты, хаты і гаспадаркі яе бацькоў. На агледзінах дамаўляліся пра пасаг, пра долю ўдзелу бацькоў жаніха і нявесты ў вяселлі. Маючы на ўвазе практычна-рацыянальныя мэты, тым не менш на агледзінах ужывалася своеасаблівая лексіка, што было часткай фальклору вясельнай абраднасці.
Агледзіны ўжываліся яшчэ і ў іншых, невясельных момантах (пра гэта чамусці не пішацца нават у энцыклапедыях). Напрыклад, адзін з герояў паэмы
Якуба Коласа «Новая зямля» ездзіў на агледзіны незнаёмага яму кавалка зямлі, якую меўся купіць. Былі свае, з пэўнымі адметнасцямі, агледзіны і ў іншых выпадках, хоць большасць з нас іх дастасоўвае менавіта да вяселля.