Чацвер, 25.04.2024, 14:55

АДНАДВОРЦЫ

Галоўная »
АДНАДВОРЦЫ — падатковая катэгорыя насельніцтва на Беларусі ў 19 ст.; этна-сацыяльная група. Утворана паводле ўказа Сената ад 31.10.1831 г. з часткі бяднейшай шляхты, пераведзенай у аднадворцы па палітычных матывах (за ўдзел у паўстанні ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве 1830-31 гг.).

На поўначы Беларусі, у Пасожжы, Ашмянскім і Лідскім паветах утваралі значныя кампактныя масівы рассялення. Пражывалі ў засценках, слабодах, фальварках. Лічыліся асабіста вольнымі, пры дакументальным доказе свайго шляхецкага паходжання маглі быць вернуты ў дваранскае саслоўе. Займалі прамежкавае становішча паміж дробнай шляхтай і заможным сялянствам.

Большасць аднадворцаў былі каталіцкай веры. Падзяляліся на аселых (мелі сваю зямлю ці былі арандатарамі) і неаселых (не мелі сродкаў вытворчасці, працавалі па найму ці на адміністрацыйных пасадах у панскіх маёнтках). Аселыя плацілі штогод падаткаў 3 руб. з дыму, беззямельныя аднадворцы — арандатары — 2 руб., неаселыя — 1 руб. з мужчынскай душы.

Аднадворцы выконвалі рэкрутчыну з 15-гадовым тэрмінам службы. Асноўны занятак — земляробства, значнае месца займалі жывёлагадоўля, агародніцтва і садаводства. З падсобных промыслаў былі развіты пчалярства, рыбалоўства, паляванне, рамізніцтва. Жылыя і гаспадарчыя памяшканні будавалі ў глыбіні двара і аддзялялі ад вуліцы палісаднікам. Яны ўтваралі замкнёную (вяночную) ці П-падобную сістэму забудовы з шырокімі брамамі. У двары нярэдка стаяў лямус. Найбольш тыповая планіроўка жылля трохкамерная — хата + сенцы + хата. У адным жылым памяшканні пражывала сям'я, другое — святліца — служыла гасцінай.

Паўсядзённае адзенне мала адрознівалася ад сялянскага. У мужчын — даматканая кашуля, што запраўлялася ў свабоднага пакрою штаны, прыталены капот і даўгаполы жупан (чорнага ці шэрага колеру); у жанчын — кофты, аднатонныя і каляровыя спадніцы, нярэдка з узорнай набойкай. Зімою насілі кажухі, пакрытыя шэрым і чорным даматканым сукном. Некаторыя асаблівасці захоўваліся ў сацыяльнай псіхалогіі, этычных нормах, звычаях і абрадах. Паводле ўказа Сената ад 13.08.1857 г. значная частка аднадворцаў зліта з дзяржаўнымі сялянамі, аднадворцы, якія жылі на памешчыцкіх землях, — з «вольнымі» людзьмі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.