Субота, 27.07.2024, 02:43

АДРЫНА

Галоўная »
АДРЫНА, пуня — 1) гаспадарчая пабудова для захоўвання сена, саломы, a таксама сельскагаспадарчага інвентару. Лакальная назва пуня. У некаторых фальварках у адрыне малацілі збожжа. Паводле функцыянальнага прызначэння займала сярэдняе месца паміж гумном і хлявом. Памерамі, знешнімі формамі і канструкцыйнымі асаблівасцямі не адрознівалася ад хлявоў.

Ставілі адрыну на прыгуменні або непасрэдна ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. Часам мела падлогу з плашчакоў. Назва «адрына». зафіксавалася на Гродзеншчыне, Гомельшчыне і ў цэнтральнай частцы Беларусі. На Магілёўшчыне адрынай называлі сянніцай, у некаторых раёнах Брэстчыны — сельніцай.

2) Да 17 ст. спальня ў жылым памяшканні або халодны будынак, дзе жылі летам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 32
Гасцей: 32
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.