АЗЯРОД — збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання на сонцы і ветры збажыны, сена, бульбоўніку і інш. Лакальныя назвы пераплот, астраўкі. Найбольш пашыраны ў цэнтральных раёнах Беларусі, значна радзей сустракаўся ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, дзе збажыну сушылі на полі, а таксама на Магілёўшчыне і поўначы Гомельскай вобласці, дзе збажыну сушылі ў
асецях і
ёўнях. У фальварках азяроды размяшчаліся непасрэдна каля
гумнаў, стадол, такоў. Цяпер у меншай ступені бытуе паўсюдна.