Чацвер, 25.04.2024, 06:39

АКАНІЦЫ

Галоўная »
АКАНІЦЫ — створкі для засцярогі акон знадворку. Прататыпам аканіц былі засаўкі, якімі закрывалі незашклёныя валакавыя вокны курных хат; з пашырэннем зашклёных акон заменены створкамі (спачатку адной, затым па дзве) на завесах.

аканіца
Аканіцы. Вёска Старое Сяло Веткаўскага раёна

аканіца
Аканіца. Вёска Моцеўкі Міёрскага раёна

Разам з ліштвамі складаюць дэкаратыўнае абрамленне акна і адпаведна аздабляюцца. Найбольш пашыраны спосаб дэкарыравання — прафіляваная апрацоўка дошак і брускоў (на Паазер'і — дыяганальнае шаляванне), расфарбоўка, зрэдку — трохгранна-выемчатая разьба ці прапілоўка. У мураваным гаспадарчым дойлідстве (крамы, свірны) бытавалі і металічныя аканіцы, часам дэкарыраваныя па-мастацку апрацаванымі жалезнымі стужкамі. У сучаснай народнай архітэктуры аканіцы бытуюць пераважна на ўсходзе Беларусі: выконваюць галоўным чынам дэкаратыўную ролю.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.