Аўторак, 19.03.2024, 12:20

АЛТАРНЫ АБРАЗ

Галоўная »
АЛТАРНЫ АБРАЗ – разнавіднасць абраза, пашыранага ў каталіцызме. Размяшчаўся ў алтары. У Беларусі з'явіўся ў ХІV-ХVІ ст. з пабудовай тут касцёлаў, з XVIII ст. быў і ва ўніяцкіх храмах. У алтарных абразах у многіх выпадках спалучаліся заходнееўрапейскія і старажытнаславянскія традыцыі жывапісу. Самы ранні з вядомых алтарных абразоў у Беларусі – «Пакланенне Трох каралёў» з Браслаўскага раёна (у Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі). Мяркуюць, што яго выканалі ў першай чвэрці XVI ст.

Высокую ацэнку даюць спецыялісты алтарнаму абразу «Пакланенне вешчуноў» з Кобрынскага раёна (у Дзяржаўным мастацкім музеі), дзе менавіта ўдалае спалучэнне заходняга і ўсходняга майстэрства. У XVII ст. змест і выкананне алтарных абразоў набываюць новыя рысы, звязаныя з каларытам і эмацыянальнасцю. Яркім прыкладам алтарнага абраза лічыцца цэнтральная карціна ў былым езуіцкім касцёле ў Нясвіжы «Тайная вячэра», якую, як мяркуюць, у 1754 годзе стварыў мясцовы мастак I. Гескі. Тут побач з барочнымі традыцыямі выяўляюцца непасрэднасць і шчырасць, святочнасць і ўрачыстасць.

У сюжэты твораў XVIII ст. пачалі шырэй пранікаць выявы мясцовых краявідаў, архітэктуры і побыту, тыпажоў («Нараджэнне Марыі» з Драгічынскага раёна і інш.). У другой палове XIX ст., як пішуць у энцыклапедыях, «беларускі алтарны абраз трапіў пад уплыў акадэмізму і страціў сваю самабытнасць».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1378]
Здарэнні [459]
Грамадства [463]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.