Чацвер, 25.04.2024, 09:06

АЛЬТАНКА, альтана

Галоўная »
АЛЬТАНКА, альтана — летняя дэкарыраваная паркавая пабудова каркаснай канструкцыі для адпачынку, сховішча ад непагадзі. Часцей драўляная ці мураваная, была абавязковым архітэктурным кампанентам рэгулярнага парку панскіх сядзіб. Звычайна размяшчалася ў маляўнічай яго частцы, паблізу ракі, возера ці штучнага вадаёму. Найбольшае пашырэнне на Беларусі мела ў 18 ст. ў пейзажах і рэгулярных парках стыляў барока і класіцызму.

Часцей мела выгляд ратонды (квадратнай, 8-граннай, круглай у плане), завершанай шатровым або купальным пакрыццём. У наш час размяшчаецца ў гарадскіх парках і прыгарадных зялёных зонах, на дачных участках, у дварах дамоў, школ, дзіцячых садоў, на аўтобусных прыпынках.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 12
Гасцей: 12
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.