АМБОН, казальніца – узвышша ў храме перад
алтаром, адкуль святар чытае тэксты з Бібліі, прамаўляе казанні. Паводле легенд, амбон сімвалізуе Ноеў каўчэг (карабель). Мог быць з рознага матэрыялу, багата дэкарыраваўся. У залежнасці ад часу меў самы розны стылёвы характар.