АНГОБ (фр.) – від керамічнага пакрыцця з дробненька змолатай рознакаляровай гліны, якім размалёўваюць посуд, пліткі,
кафлю і інш. Ангоб можа пакрывацца глазурай, размалёўкай. На Беларусі ўжываецца прыкладна з XII ст., вядомы ў Полацку, Тураве, Гродне, Навагрудку. Ангоб шырока мае прымяненне і цяпер у ганчароў і мастакоў-керамістаў.