АНТРЭСОЛЬГалоўная »
АНТРЭСОЛЬ (ад франц.) – 1) нізкі верхні паверх або паўпаверх у зальным памяшканні, ад якога аддзяляецца балюстрадай. На Беларусі вядомая з XVI ст. у палацах, дзе выкарыстоўвалася як пляцоўка для аркестраў. Антрэсолі і цяпер шырока прымяняюцца ў музеях, выставачных залах, тэатральных, клубных, адміністрацыйна-грамадскіх, навучальных установах;
2) у сучасных жылых дамах – паліца пад столлю звычайна паблізу кухні, дзе гаспадары захоўваюць пэўныя свае рэчы. |