Субота, 20.04.2024, 04:45

АПЛІКАЦЫЯ

Галоўная »
АПЛІКАЦЫЯ (ад лац. applicatio прыкладванне) у народным мастацтве — спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) шляхам нашывання ці наклейвання на аснову (тканіну, паперу, дошку, скуру) кавалачкаў матэрыялу іншых колераў ці фактуры (тканіны, паперы, скуры, саломкі і iнш.); твор, выкананы такім спосабам.

аплікацыя
Аплікацыя

На Беларусі аплікацыяй аздабляюць адзенне, куфры, шкатулкі і інш. рэчы. Аплікацыяй каляровымі баваўнянымі шнурамі (каснікамі, касіцамі), палоскамі тонкай скуры, сукна ўпрыгожвалі традыцыйнае жаночае і мужчынскае суконнае адзенне. У 19 — 1-й палове 20 ст. на Палессі аплікацыяй арнаментавалі сарочкі, фартухі, спадніцы, галаўныя ўборы, кажухі (кобрынскі строй, мотальскі строй), жаночыя кабаты (калінкавіцкі строй, турава-мазырскі строй). Ужываліся каляровыя валаскі саціну, разнаколерная тасьма, стужкі, гузікі і інш., якія нашывалі ў выглядзе хвалепадобных ліній, геаметрычных і стылізаваных раслінных узораў. На Віцебшчыне (часткова на Магілёўшчыне і Гомельшчыне) аплікацыяй з кавалачкаў каляровых тканін упрыгожваюць плоскія падушачкі-падручнікі. Драўляныя куфэркі, шкатулкі, сальніцы, рамкі для фатаграфій і люстэркаў аздабляюць аплікацыю аднатоннай ці паліхромнай саломкай. На Міншчыне і Гродзеншчыне (Старадарожскі, Любанскі, Смаргонскі, Ашмянскі раёны) у тэхніцы саломкавай аплікацыі робяць насценныя дываны, кампазіцыя якіх аналагічна тканым і маляваным дыванам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.