Чацвер, 28.03.2024, 23:20

АРГАН

Галоўная »
АРГАН (ад грэч. прылада, інструмент) – духавы клавішны музычны інструмент. Цяперашні арган складаецца з набору драўляных і металічных труб розных памераў, аб'яднаных у групы характэрнага тэмбру, пнеўматычнай сістэмы, змешчанай у адзін корпус з трубамі, кафедры кіравання, якая мае ручныя і нажныя клавіятуры, ручкі рычагоў для сувязі клавіятур і ўключэння рэгістраў, прыстасаванні для рэгуліроўкі сілы гучання. Групы труб аднаго тэмбру ўтвараюць рэгістры.

У аргане ёсць тры асноўныя сістэмы перадачы – механічная, пнеўматычная, электрычная. Па разнастайнасці, маляўнічасці і сіле гучання арган параўноўваецца з аркестрам. Вадзяны арган (гідраўлас) вядомы з III стагоддзя. У Заходняй Еўропе пашырыўся ў XIV – першай палове XVIII стагоддзя як царкоўны, а пазней і як свецкі музычны інструмент. На Беларусі арган пачаў з'яўляцца ў сувязі з пабудовай касцёлаў з пачатку XV стагоддзя. Прафесія арганіста ўпамінаецца ў дакументах XVI стагоддзя. Арганы былі розных памераў (у тым ліку і пераносныя) работы заходнееўрапейскіх майстроў (з Італіі, Францыі, Германіі), а таксама і тутэйшых.

Арган звычайна размяшчаўся над уваходам у храм, архітэктурна і маляўніча аздабляўся. Металічныя трубы аздабляліся чаканкай, пазалотай. На Беларусі захаваліся багата дэкарыраваныя арганы ў стылі барока і класіцызму. Былі арганы і ў некаторых палацах (Нясвіж). Найбольш вядомы ў паўночна-заходніх беларускіх рэгіёнах. Арганісты праходзілі навучанне ў Варшаве, Вільні і Мінску (тут у 1871-1897 гадах было музычнае вучылішча арганістаў).

У савецкі час арган ужываўся на канцэртах як сольны і ансамблевы інструмент. Наконт вабнасці, значэння аргана не толькі для католікаў Беларусі, але і для праваслаўных ёсць вельмі ўражлівыя радкі ў рамане лаўрэата Нобелеўскай прэміі Івана Буніна "Жыццё Арсеньева": "Я ішоў як заварожаны ў гэтым натоўпе, у гэтым вельмі старажытным, як мне здавалася, горадзе, ва ўсёй яго дзівоснай навізне для мянеВіцебску – Пераклад з рускай мовы і каментарый Генрыха Далідовіча) Цямнелася, я набрыў на нейкі пляц, дзе ўзвышаўся жоўты касцёл з дзвюма званіцамі. Увайшоўшы ў яго, убачыў паўзмрок, рады лавак, уперадзе, на алтары, паўкруг агеньчыкаў. I тут жа спакваля, задумліва падаў голас дзесьці нада мною арган, пацёк глухавата і плаўна, затым пачаў узвышацца, расці – рэзка, металічна... пачаў круглавіта дрыжэць, скрыгатаць, быццам вырывацца з-пад чагосьці задушлівага, пасля вырваўся і звонка разліўся нябеснымі песнапеннямі... Наперадзе, сярод агеньчыкаў, то падымалася, то падала мармытанне, гамзата чуліся лацінскія воклічы. У змроку, па абодвух баках калон, што нібы ішлі наперад і знікалі ў цемры, чорнымі прывідамі стаялі на цокалях нейкія жалезныя латнікі. У вышыні над алтаром пахмурна зацягвалася вялікае шматкаляровае акно...".
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.