Пятніца, 10.05.2024, 11:52

АРКА

Галоўная »
АРКА (ад лац. дуга, выгін) – у архітэктуры крывалінейнае перакрыцце праёма ў сцяне ці прасторы паміж 2 апорамі – слупамі, калонамі і г.д. Робіцца з каменю, цэглы, жалезабетону, металу, дрэва.

арка
Прынцып канструянавання аркі

Па форме аркі бываюць паўкруглыя ці паўцыркульныя (найбольш пашырана), спічастыя, падковападобныя, кілепадобныя, шматлопасцевыя, паўзучыя і інш. Бываюць аркі несапраўдныя (дэкаратыўныя) і канструкцыйныя з рознымі відамі і назначэннямі На Беларусі арачныя канструкцыі з'явіліся ў XI-XII стагоддзях (арачныя праёмы, падпружныя і ступеньчатыя аркі Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку), пашырыліся ў архітэктуры готыкі, дзе часамі набывалі спічастую форму (касцёл у в.Гнезна Ваўкавыскага раёна).

У архітэктуры позняй готыкі і рэнесансу (XV-XVII ст.) пашырылася апрацоўка будынкаў дэкаратыўнымі арачнымі нішамі, аркатурай, якія стваралі актыўны рытм фасадаў (замак у Міры, царква ў Сынковічах Зэльвенскага раёна). У архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму развітыя арачна-калонныя кампазіцыі – аркады, што афармлялі галоўныя фасады будынкаў (палац у Рагачове, гандлёвыя рады ў Нясвіжы) або звязвалі асобныя карпусы палацавых будынкаў (палац у Ружанах Пружанскага раёна). Аркі былі галоўнымі кампазіцыйнымі элементамі брам (брама Ружанскага палаца). Арачная брама ў гонар знамянальных падзей ставілася асобна і называлася аркай трыумфальнай (на Беларусі былі ў Нясвіжы, Магілёве, Шклове для святочных урачыстасцяў). Арка шырока выкарыстоўвалася ў савецкай архітэктуры 1940-1950 гадоў у жылых і грамадскіх будынках. Арачныя кампазіцыі – у аснове стадыёна "Дынама" ў Мінску.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.