Субота, 20.04.2024, 13:43

АРХІВЫ

Галоўная »
АРХІВЫ (лац.) – навукова-даследчыя ўстановы (або аддзелы ў іх), якія збіраюць, зберагаюць і выкарыстоўваюць дакументальныя матэрыялы, а таксама сукупнасць дакументаў, якая ўтварылася ў працэсе дзейнасці ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, таварыстваў, прыватных асоб. Як збор крыніц архівы выкарыстоўваюцца для навуковых даследаванняў і практычных патрэб народнай гаспадаркі, культуры і дзяржаўнага кіравання.

Архівы заводзіліся з самых даўніх часоў. Помнікі пісьменнасці (клінапісныя надпісы на гліняных таблічках, камянях) III–IV стагоддзяў да н.э. знойдзены ў Закаўказзі на землях былой рабаўладальніцкай дзяржавы Урарту. Ад антычных гарадоў паўночнага Прычарнамор'я (VI-V стагоддзі да н.э.) захаваўся гэтак званы "мармуровы архіў". Выяўлены пісьмовыя дакументы старажытных дзяржаў Сярэдняй Азіі (I стагоддзе да н.э. – X стагоддзе н.э.). Захавалася больш за 23 тысячы старажытных армянскіх рукапісаў.

Самы буйны архіў ранняга сярэднявечча ў Заходняй Еўропе – Ватыканскі архіў (узнік у IV стагоддзі і цяпер з'яўляецца адным з унікальных архіваў па гісторыі сярэднявечнай Еўропы. У Старажытнай Русі першыя архівы заводзіліся ў княжацкіх замках, манастырах і цэрквах.

У Вялікім княстве Літоўскім найбольшы архіў быў пры канцылярыі вялікага князя – Літоўская метрыка, дакументы якой за XV – XVI стагоддзі на беларускай мове, а больш познія на польскай і лацінскай, – важная крыніца для вывучэння гісторыі культуры Беларусі (усіх кніг гэтай метрыкі больш за 600, яны цяпер захоўваюцца ў Маскве, каля дзесяці з іх нядаўна перавыдадзена і рыхтуецца да друку, на перавыданне астатніх спатрэбіцца не адзін дзесятак гадоў). У рускай цэнтралізаванай дзяржаве на аснове архіваў старажытнарускіх княстваў у Маскве ў XVI стагоддзі ўзнік Царскі архіў.

Пачаткам архіўнай справы ў Расіі лічыцца 1712 год, калі Пётр I абавязаў зрабіць храналагічны вопіс усіх спраў у сенаце і здаць іх у архіў. Яшчэ да падзелу Рэчы Паспалітай і пазней многія асноўныя архівы з беларускіх устаноў былі вывезены, трапілі ў архівы розных краін свету; мясцовыя архівы ў Беларусі пад імперскім скіпетрам пачалі з'яўляцца ў другой палове XIX стагоддзя. Для выдання старажытных дакументаў у Вільні з 1864 года (пасля падаўлення паўстання К.Каліноўскага) дзейнічала спецыяльна створаная Віленская археаграфічная камісія, а з 1909-га – Віцебская вучоная архіўная камісія.

У 1918 годзе Савецкі ўрад выдаў дэкрэт, згодна з якім былі скасаваныя ўсе ведамасныя архівы і заснаваны Адзіны дзяржаўны архіўны фонд. Архіўнай справай у СССР кіравала Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў СССР. Архівы былі самыя розныя, і розны быў да іх доступ (былі і спецховы, да якіх дапускаліся даследчыкі толькі па спецдазволах). З 1956 года архіўныя установы сталі членам Міжнароднага савета архіваў, які быў заснаваны ў 1948 годзе.

Шмат дакументальных матэрыялаў па гісторыі, культуры Беларусі і цяпер знаходзяцца ў архівах Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Кіева, Львова, Рыгі, Смаленска, у архівах Польшчы, Германіі і г.д.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.