Асноўны прамакутні ў плане 3-павярховы аб'ём завершаны 2-схільным дахам, да яго прылягала 1-павярховае рабочае памяшканне з вадзяным колам (не збераглося). Сцены асноўнага аб'ёму прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны лапаткамі, гарызантальнымі паясамі (плоскімі і "парэб-рыкамі"). Галоўны (паўднёва-ўсходні) фасад завершаны франтонам з круглым
акном у тымпане. У комплексе з млыном зроблены мост цераз
канал – 1-пралётная арачная канструкцыя з чырвонай цэглы на бутавым падмурку, аздоблены парапетам са спічастымі праёмамі, картушавымі шчытамі па баках аркі.