Пятніца, 29.03.2024, 13:36

АСВЕТНІЦТВА

Галоўная »
АСВЕТНІЦТВА – сацыяльна-палітычная ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму, якая аддавала перавагу асвеце, навуцы і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Пашырэнню асветніцтва спрыялі навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні гуманітарных ведаў: нават ідэалогія пачала выступаць супраць абсалютызму, феадальна-царкоўнага светапогляду, схаластыкі, цемрашальства і феадальнага ладу.

А як плынь культуры асветніцтва – адлюстраванне развіцця супярэчнасцей феадальнай сацыяльна-эканамічнай фармацыі напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі. У кожнай краіне, у кожнага народа была свая прадгісторыя, храналогія асветніцтва, адпаведныя ўзроўню развіцця грамадства і сацыяльна-эканамічных адносін. Напачатку яно выявілася ў Галандыі (XVII ст.; Б. Спінозаі іншыя дабіваліся пазбавіць навуку кантролю царквы).

У Англіі асветнікі сярэдзін XVII – XVIII стагоддзяў (Ф. Бэкан і інш.) выступалі за развіццё ведаў. У XVIII стагоддзі Дж. Свіфт, Г. Філдынг і іншыя шырока зацікавіліся народным побытам і звычаямі. Д. Дэфо, стварыўшы вобраз Рабінзона Круза, яскрава праілюстраваў, што разумны чалавек можа застацца чалавекам, выжыць у самых складаных умовах. У Францыі XVIII стагоддзя Вальтэр выступаў за скасаванне саслоўных прывілеяў, ускладаў надзеі на асветнага манарха; Ж.Русо абгрунтаваў права народа на праяўленне свайго волевыяўлення, абвясціў прыватную ўласнасць прычынай грамадскай няроўнасці. Д.Дзідро проціпаставіў рэлігіі і ідэалізму матэрыялізм.

У Германіі Асветніцтва ўзнікла ў 2-й палове XVIII стагоддзя ва ўмовах эканамічнай і палітычнай адсталасці краіны; Г.Лесінг, Ф.Шылер, I.Гётэ выступалі ў абарону нацыянальнага адзінства, сцвярджалі, што сродкамі мастацтва можна перавыхаваць чалавека.

У ЗША Асветніцтва выявілася ідэалогіяй барацьбы супраць англійскага абсалютызму (Ф.Франклін, Ф.Джэферсан).

У Польшчы Асветніцтва пратэставала супраць ўсеўладдзя магнатаў, у Чэхіі – супраць аўстрыйскага абсалютызму, у Сербіі і Балгарыі – супраць турэцкага панавання. У Расіі Асветніцтва ў асобе М.Ламаносава, А.Радзішчава, Д.Фанвізіна і М.Новікава мела антыпрыгонніцкі і рэвалюцыйна-дэмакратычны накірункі; М.Чарнышэўскіі М.Дабралюбаў дапоўнілі іх ідэямі утапічнага камунізму. На Украіне Асветніцтва звязана з дзейнасцю Р.Скаварады, у Літве – К.Данелайціса.

На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў 2-й палове XVII – пачатку XIX стагоддзяў і былі цесна звязаны як з усходнеславянскім, так і з заходнееўрапейскім Асветніцтвам. Яны знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, сацыялогіі, літаратуры і мастацтве, вызначаліся паказам бытавых і этнічных умоў жыцця класаў і сацыяльных груп, праблем аўтаномнасці і адносін да Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, успрыняцця духоўнай спадчыны мінулага, суіснавання розных пластоў у нацыянальнай культуры. Адначасова з перайманнем еўрапейскіх мастацкіх стыляў (барока, класіцызм, сентыменталізм, ракако і інш.) пашыраліся мясцовыя стылі і школы (Магілёўская, Віцебская і інш. у жывапісе), інтымная лірыка, фальклор. Ідэйныя вытокі Асветніцтва на Беларусі ідуць ад творчасці і дзейнасці прагрэсіўных мысліцелей канца XVII – пачатку XVIII стагоддзяў К.Лышчынскага, С.Полацкага, I.Капіевіча. Значны ўклад зрабілі выхаванцы Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі XVIII стагоддзя (Л.Барановіч, Г.Каніскі, Ф.Пракаповіч і інш.). Прадстаўнікамі ранняга перыяду на Беларусі Б.Дабшэвічам, К.Нарбутам, М.Пачобутам-Адляніцкім спалучаліся навуковыя памкненні з гуманістычнымі. Гэтыя дзеячы высока цанілі свабоду думкі, лічачы гэта абавязковай умовай развіцця навук. У лістах, дзённіках, іншага роду эпісталярнай, лірычнай, драматычнай (інтэрмедыі) творчасці Ф.Карпінскі, малады А.Міцкевіч, выяўляючы погляды дробнай шляхты, былі настроеныя супраць уціску лерыкалізму і прыгонніцтва. У многіх творах (асабліва паэтычных) побач з гэтым узмацніўся сатырычна-сацыяльны накірунак. Ен спалучаўся з дыдактызмам і сентыментальнасцю.

У мастацтве 2-й паловы XVIII ст. пераважаў класіцызм, які пад уплывам асветніцтва набываў новыя рысы; развіваліся сентыменталізм (I.Быкоўскі, Карпінскі і інш.), элементы рамантызму і рэалізму. У плыні класіцызму ствараліся паэтыка і рыторыка (Ф.Галянскі, I.Фалькоўскі), а таксама ідэі класіцызму сумяшчаліся з эмпірызмам (ён аддае перавагу пачуццёваму ўспрыманню і вопыту, а не логіцы і абагульненням) і сенсуалізмам (пры ім таксама на першы план выходзяць адчуванне і пачуццё). Я.Снядэцкі, А.Доўгірд, Е.Славацкі, Л.Бароўскі адыходзілі ад класістычных канонаў і рэалізоўвалі сваю творчасць у рэчышчы рамантызму. У канцы XVIII ст. да некаторых найбольш адукаваных дзеячаў пачалі трапляць творы, а з імі ідэі Радзішчава і інш. Прапагандавалі асветніцтва выкладчыкі народных вучылішчаў I.Сакольскі, А.Зміеў і інш. У "Одзе", прысвечанай адкрыццю народнага вучылішча ў Полацку, I. Саколькі сцвярджаў тэзіс "Без ведаў мы – дзеці цемры!"

У сувязі з тым, што Беларусь у канцы XVIII ст. трапіла ў абшары Расійскай імперыі, у Расіі павысілася цікавасць да жыцця, беларускай мовы і культуры (Г.Дзяржавін, М.Кайдаловіч, I.Ляпёхін, В.Севяргін і інш.). Пэўную ролю для распаўсюджвання ідэй асветніцтва на Беларусі адыграла Адукацыйная камісія. Ідэйна яе натхнялі польскія асветнікі Сташыц, Я.Снядэцкі, выкладчыкі Віленскага універсітэта Ж.Жылібер, Пачобут-Адляніцкі, А.Снядэцкі, I. Страйноўскі і інш.

У канцы XVIII і пачатку XIX стст. узмацнілася супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі асветніцтва. Творы Вальтэра, Дзідро, Сташыца, Ламаносава і інш., што распаўсюджваліся і ў Беларусі, рэзка крытыкаваліся апанентамі (у 1781 г. у Нясвіжы на польскай мове апублікаваны пераклад кнігі абата Нанота "Жыццё і памылкі Вальтэра", у 1786-м у Вільні – кніга М. Богуша "Філосаф без рэлігіі"). Ім (апанентам) у супрацьлегласць выдаваліся творы, што прапаведавалі ідэі асветніцтва. У 1790 г. у Мінску пабачыла свет кніга "Праблемы..." Быкоўскага, дзе па-свойму тлумачыліся канцэпцыі французскіх і іншых асветнікаў. Асветнікі ў сваіх творах прапагандавалі тэорыю натуральнага права (Страйноўскі, Карповіч і інш.) і радыкальна-утапічныя ідэі (I.Яленскі), выкрывалі антыпрыгонніцтва і яго канцэпцыі (Я.Ясінскі і інш.). У першай палове XIX ст. узмацнілася імкненне да тэорыі пазнання і логікі. Я.Снядэцкі і Доўгірд намагаліся спалучыць сенсуалізм і абстрактны метады пазнання ў супрацьстаянні з нямецкім ідэалізмам. Свой уклад у справу асветніцтва ўнеслі даследчыкі прыроды – ураджэнцы Беларусі В. Карчэўскі, П. Славінскі, С. Юндзіл, М. Ачапоўскі, да яго ідэалогіі мелі дачыненні філаматы і філарэты.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.