Субота, 20.04.2024, 04:33

АСВЕЯ

Галоўная »
АСВЕЯ – гарадскі пасёлак (мястэчка) у Верхнядзвінскім раёне, на паўднёвым беразе Асвейскага возера, за 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск па лініі Полацк - Даўгапілс. Вядомая ў Вялікім княстве Літоўскім з 1503 года. З 1695-га горад Полацкага ваяводства. З 1772-га – у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета (да пачатку XIX ст. называлася Асвей). У 1897-м было 2,8 тысяч чалавек, народнае вучылішча.

У 1924 – 1959-х цэнтр раёна, з 1938-га гарадскі пасёлак. З 1959-га ў складзе Верхнядзвінскага раёна. Жылая забудова складаецца ў асноўным з двух і аднапавярховых дамоў сядзібнага характару. Ёсць і трохпавярховыя будынкі. Захаваўся будынак Асвейскага кляштарнага шпіталю, пабудаванага ў 1759 годзе. Быў помнік палацава-паркавай архітэктуры 2-й паловы XVIII ст. – Асвейская сядзіба, знішчаная ў 1914-м. Ёсць помнікі вызваліцелям Асвеі ў 1944-м, партызанам і жыхарам Асвейшчыны, якія загінулі ў Другую сусветную вайну.

Асвея
Касцёл Троіцкі (захаваўся толькі фундамент і склеп)

Асвея
Цэркаў Святога Георгія
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.