Субота, 20.04.2024, 06:50

АСТРОГ

Галоўная »
АСТРОГ — старажытная абарончая канструкцыя ў выглядзе суцэльнай сцяны з вертыкальна або нахілена ўкапаных у зямлю завостраных зверху бярвёнаў вакол замка, гарадзішча, пасада.

На Беларусі вядомы з часоў жалезнага веку, пашыраны ў абарончым будаўніцтве 9 — 14 ст. У драўляных замках 16 — 18 ст. выцеснены гароднямі і тзрасамі, але выкарыстоўваліся на менш важных участках абароны і пры неабходнасці хутка збудаваць абарончую сцяну. Вядомы ў замках Віцебска, Полацка, Мазыра, Мінска, Рагачова і іншых, таксама як агараджальная канструкцыя феадальных сядзіб (Дастоева Іванаўскага раёна).

Замкавыя астрогі мелі ў верхніх частках баявыя галерэі з абламамі і стрэшкамі з драніцы або гонты ў завяршэнні. Астрогам называлася і ўмацаваная частка горада, абнесеная такой сцяной (у Мазыры, Крычаве). Астрог феадальных сядзіб рабіліся ў выглядзе простага частаколу без баявых галерэй. Такімі частаколамі часам акружалі вёскі, мястэчкі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.