Чацвер, 25.04.2024, 12:14

АТЫК

Галоўная »
АТЫК (ад грэч. атычны) – сценка над карнізам, якая завяршае будынак, у выглядзе балюстрады або раскрапаванай лапаткамі і пілястрамі глухой муроўкі са шчытамі, зубчыкамі і інш. Мае дэкаратыўны характар як элемент кампазіцыі будынка.

З'явіўся атык ў архітэктуры старажытных Грэцыі і Рыма ў вылядзе высокай сценкі, аформленай барэльефамі або надпісамі. Крыху выкарыстоўваўся ў архітэктуры готыкі, больш шырока – у архітэктуры Адраджэння, барока і класіцызму. Атык мае нямала разнавіднасцей: суцэльны, балюстрадны і аркадны, грабеньчаты (складаецца з цокальнага фрыза і завяршальнага зубчатага грэбеня), шчытавы (утвораны шэрагам шчытоў).

У Беларусі атыкі пашырыліся з XVI ст., вядомыя ў рэнесансных палацах (Гродзенскі стары замак, Рагачоўскі палац), грамадскіх будынках (Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады), храмах (Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква, Смаргонскі кальвінскі збор). У архітэктуры барока і класіцызму атык сустракаецца ў палацах (Дзярэчынскі палац) і культавых будынках, з XVII ст. на галоўным фасадзе паявіліся атыкавыя надбудовы ў выглядзе складаных па малюнку франтонаў (касцёл езуітаў у Гродне, царква ў Стоўбцах). Пашыраны і ў савецкі час у архітэктуры грамадскіх і жылых будынкаў (галоўны корпус НАН Беларусі і інш).

Атыкам называецца таксама нізкі верхні паверх над карнізам, які адрозніваецца ад ніжніх больш сціплым афармленнем і ссунуты ад плоскасці галоўнага фасада.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.