Субота, 20.04.2024, 03:36

АШМЯНЫ

Галоўная »
АШМЯНЫгорад, цэнтр Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці на рацэ Ашмянка. За 22 км на паўночны ўсход ад Гродна, 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны на лініі Маладзечна-Вільня.

Ашмяны
Сучасны герб Ашмянаў

Пісьмова ўпамінаецца з 1340-х гадоў як горад у складзе ВКЛ. Узнік як княжацкі замак, вакол якога развіўся рамесна-гандлёвы горад. У 1384-1385 гадах Ашмяны вытрымалі крыжацкую асаду. У XIV ст. пабудаваны касцёл, а ў 1484 годзе калегіята – касцёл, пры якім быў збор канонікаў. У пачатку XVI ст. горад перанеслі на новае месца (утварылася паселішча Новыя Ашмяны), старажытная частка (Старыя Ашмяны) у 1505 годзе аддадзена францысканцам (пабудаваны касцёл і драўляны кляштар). У XVI ст. горад пабольшаў, атрымаў магдэбургскае права, стаў павятовым цэнтрам Віленскага ваяводства. Горад вельмі пацярпеў у часы войнаў XVI – 1-й чвэрці XVIII ст. У 2-й палове XVI ст. пабудаваны кальвінісцкі сабор (не збярогся), у 1667 годзе Троіцкі касцёл (згарэў, адноўлены ў 1797) і драўляны кляштар дамініканцаў (знесены ў 1850). Ашмяны двойчы акупоўвалі царскія войскі (1519 і 1655), у Паўночную вайну 1700-1721 гадоў – шведы.

Ашмяны
Герб Ашмянаў з прівілею 1792 году

У 1791 годзе ў Ашмянах было 852 жыхары, 142 дамы. Прывілей 1792 года пацвердзіў статут «вольнага» горада, вызначанага для правядзення каралеўскіх судоў і сеймікаў, ліквідаваў прыватныя юрыдыкі і надаў герб з выявамі чашы і шчыта. У час паўстання 1794 года тут размяшчаўся штаб паўстанцкай арміі Я.Ясінскага, сфарміраваны атрад Міхаіла Казіміра Агінскага. Паводле плана 1798 года горад размяшчаўся на левым беразе ракі Ашмянка. На тэрыторыі былога замка стаяў двор старасты, злучаны вуліцай Замкавай з галоўнай плошчай, дзе знаходзіліся ратуша, крамы, карчма, паблізу – паштовы двор. Ад галоўнай плошчы разыходзілася некалькі вуліц-дарог. У заходняй частцы горада, на вуліцы Віленскай, існавала гандлёвая плошча. У вайну 1812 года горад спалены. У 1845 годзе зацверджаны другі герб горада – выява мядзведзя на блакітным фоне.

Ашмяны
Герб Ашмянаў пасля 1845 году

3 1811 да 1914 года насельнікаў пабольшала з 1830 да 8200 чалавек. У 1914 годзе працавалі 11 дробных прадпрыемстваў (269 рабочых) – гарбарны, вінакурны, мінеральных водаў, медаварны, соладаварны заводы, тытунёвая фабрыка, млын і інш. У верасні 1915 – студзені 1919 года акупаваны кайзераўскімі, у маі 1919 – ліпені 1920-га і з кастрычніка 1920 года – польскімі войскамі.

У 1919-1939 гадах – у складзе Польшчы, цэнтр павета. 3 канца 1939 года ў складзе БССР. 3 1940 года – цэнтр раёна Віленскай, з 1944 года – Гродзенскай абласцей. 3 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 года акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Ашмяны
Панарама горада Ашмяны

Галоўная частка горада з гістарычным цэнтрам размешчана ўздоўж левага берага ракі Ашмянка. Асноўная вуліца перасякае горад з захаду на ўсход, на ёй знаходзяцца адміністрацыйныя, культурна-бытавыя і гаспадарчыя будынкі. У заходняй і ўсходняй частках з першай паловы 1980-х пачалі забудоўвацца мікрараёны. У правабярэжнай частцы – у асноўным малапавярховыя індывідуальныя забудовы. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці, краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча, іншыя культурныя і навучальныя ўстановы. Зберагліся касцёл XVIII ст., царква і карчма XIX ст., жылыя будынкі канца XIX – пачатку XX ст. з элементамі стыляў несапраўднай готыкі і «мадэрн».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.