Аўторак, 16.04.2024, 07:01

БАБІНА КАША

Галоўная »
БАБІНА КАШАабрадавая страва на радзінах, густа звараная каша з прасяных, грэцкіх або ячных круп, якую гатавала бабка. Бабіна каша павінна была забяспечыць дастатак і доўгі век немаўляці.

Раздача бабінай кашы была заключным, самым вясёлым момантам радзіннай урачыстасці. Пад прыгаворкі і «вымудраванне» бабкі («Натка бабінай кашы, паглядзім на рубельчыкі вашы»), пасля «торгу» кум разбіваў гаршчок («Гадуй, божа, малое, ды каб на той год другое»), а бабка надзяляла кашай гасцей, якія клалі грошы «ўнучку на мылка». У наш час бабіну кашу замяняюць тортам, але дзе-нідзе захоўваецца звычай разбіваць гаршчок.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1386]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [142]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.