Пятніца, 26.04.2024, 05:23

БАБІНАВІЦКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
БАБІНАВІЦКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы з вёскі Бабінавічы Лёзненскага раёна. Яна ўзнікла ў старажытныя часы, найбольш развілася ў XIX – 1-ай палове XX ст. Выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую кераміку. 3 пачатку XX ст. пашырыліся вырабы, аздобленыя размалёўкай светла-жоўтым ангобам (тонкі слой гліны, які наносіцца на паверхню керамічнага вырабу перад абпальваннем, каб згладзіць няроўнасці і надаць вырабу пэўны колер) у выглядзе завіткоў, кропак, парасткаў і паліваныя ўсярэдзіне і звонку (у верхняй частцы) бясколернай палівай, якая ў залежнасці ад характару абпальвання надавала вырабам чырвона-карычневы ці зеленаваты колер.

бабінавіцкая кераміка
Бабінавіцкая кераміка

Акрамя гаспадарчага посуду (збанкі, гаршкі, спарышы, міскі, слоікі) майстры А.Траяноўскі, М.Шчадзінскі, А.Рыжкоў і іншыя выраблялі утылітарна-дэкаратыўны (цукарніцы, цукерачніцы, маслёнкі, вазы) і фігурны посуд у выглядзе фігур жывёл, а таксама цацкі, скарбонкі, попельніцы з лепкай.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.