Чацвер, 25.04.2024, 03:22

БАБІНАВІЧЫ

Галоўная »
БАБІНАВІЧЫвёска ў Лёзненскім раёне, на заходнім беразе Зелянскога возера. 30 км на паўднёвы захад ад Лёзна. На аўтамабільнай дарозе Лёзна – Арэхаўск.

Бабінавічы
Герб 1781 году

У ХVІІ-ХVІІІ стст. – мястэчка. 3 1777 года – павятовы горад. У 1781 годзе нададзены герб: на блакітным полі 2 мачты з флюгерамі. 3 1796 года – заштатны горад Магілёўскай губерні. Развівалася вытворчасць ганчарных і керамічных вырабаў. У 1802 – 1840 гадах – цэнтр павета, з 1840-га – у складзе Ашмянскага павета. У 1905 годзе была царква, управа, пошта, тэлеграф. У 2-й палове XVIII ст. Бабінавічы – паселішча з вуліцамі, якія сыходзіліся да гандлёвай плошчы, дзве з іх былі дарогамі на Віцебск і Оршу.

Бабінавічы
Герб Бабінавічаў паводле А.Цітова

У 1778 годзе зацверджаны праект планіроўкі Бабінавіч, паводле якога горад павінен быць перанесены на іншы бераг рэчкі Лучосы, упісаны ў чатырохкутнік, падзелены на кварталы і па.перыметры абнесены валам. У цэнтры планавалася плошча з адміністрацыйнымі будынкамі, яшчэ дзве плошчы ва ўсходніх і заходніх частках. Праект не быў ажыццёўлены.

Новы праект на канец XVIII ст. ажыццявіўся часткова. Архітэктурна-планіровачную структуру сучаснай вёскі вызначаюць галоўная вуліца-шаша, якая ўздоўж возера перасякае яе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, яна забудавана малапавярховымі дамамі. Нямала вуліц з аднапавярховікамі. Вытворчая зона ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі. У Бабінавічах выяўлены археалагічны комплекс з трох неалітычных паселішчаў (III – II стст. да н.э.). Генплан 1972 года прадугледжваў развіццё вёскі ўздоўж правага боку аўтадарогі Лёзна – Арэхаўск.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.