Пятніца, 29.03.2024, 09:29

БАБРОЎСКІ Міхаіл Кірылавіч

Галоўная »
БАБРОЎСКІ Міхаіл Кірылавіч (08 (19).11.1784 ці 1785 г., вёска Вулька Бельскага ваяводства, Польшча – 21.09 (03.10). 1848 г.) – беларускі славіст, арыенталіст, філосаф. Доктар тэалогіі (1823). Член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, парыжскага і лонданскага азіяцкіх навуковых таварыстваў, камітэта па выпрацоўцы харвацкага правапісу ў Далмацыі.

Скончыў Віленскі універсітэт (1812). У 1817 – 1822 гадах вывучаў славянскія мовы і літаратуру ў Заходняй Еўропе, вышукваў рукапісы ў бібліятэках і музеях Еўропы, чытаў лекцыі па арабістыцы. Прафесар Віленскага універсітэта (1822–1824, 1826–1833), кіраўнік беларускага філалагічнага гуртка. Выступаў за адраджэнне беларускай культуры, за выкарыстанне беларускай мовы ў сферы афіцыйнага ўжытку.

У 1824 годзе за прапаганду прагрэсіўных ідэй звольнены з універсітэта і сасланы ў Жыровічы Слонімскага раёна пад нагляд паліцыі. Дзякуючы заступніцтву мецэната М.П.Румянцава ў 1826 годзе Баброўскаму дазволілі чытаць лекцыі ў Віленскім універсітэце. Выкладаў старажытнаславянскую мову, збіраў беларускія пісьмовыя крыніцы, выступаў супраць паланізацыі.

Спадчына Баброўскага мала даследавана. Ёсць звесткі (згодна Г.Каханоўскага) пра яго працы «Пра характэрныя моўныя звароты беларускага народа», «Гісторыя славянскіх друкарняў у Літве», аднак лёс іх невядомы. З імем Баброўскага звязана адкрыццё Супрасльскага рукапісу (розныя рукапісныя творы: «Зборнік жыцій і пропаведзей XI ст. (285 лістоў), разам з Тураўскім евангеллем і іншымі рукапісамі XI ст. – адзін з самых старажытных помнікаў усходнеславянскай пісьменнасці, «Летапісны зборнік 1-й паловы XVI ст.», дзе выбаркі з усходнеславянскай гісторыі з 862 года, а таксама і па гісторыі ВКЛ, «Зборнік 1519», дзе і спіс другой рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 года, пераклад на беларускую мову Вісліцкага статута польскага караля Казіміра III Вялікага і іншае). Аб тым, што талент Баброўскага быў шматгранны, сведчыць і той факт, што ён, апроч названага, цікавіўся яшчэ творчасцю харвацкага паэта XIX ст. I.Гундуліча, друкароў I.Фёдарава, П.Мсціслаўца, дзейнасцю Заблудаўскай друкарні.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.