Панядзелак, 11.12.2023, 11:30

БАБРУЙСКАЯ КРЭПАСЦЬ

Галоўная »
БАБРУЙСКАЯ КРЭПАСЦЬ - крэпасць, якая была збудавана згодна з планам Опермана расійскім войскам каля Бабруйска у 1807—1812, і дабудоўвалася да 1825.

Бабруйская крэпасць
Вежа Опермана

Бабруйская крэпасць
Жылыя дамы

У 1812 г. крэпасць была ўзброена больш за 300 гарматамі, сцены казармаў мелі таўшчыню 7—8 цаглін, асобных бастыёнаў — 8—10 цаглін, і былі непрабівальнымі для тагачаснай артылерыі. Крэпасць была абкружана высокім земляным валам і водным каналам.

Бабруйская крэпасць
Вежа

У будове ўдзельнічалі 50 батальёнаў салдатаў і шмат вольнаёмных, таксама да масавага ўдзелу ў будове былі змушаныя сяляне з наваколля. Крэпасць была пастаўлена на месцы старажытнага замка, пад парахавы склеп у ордэну езуітаў быў забраны манастыр. У будаўніцтве крэпасці актыўна ўдзельнічаў Тэадор Нарбут.

Бабруйск
Казармы

Бабруйскай крэпасць
Склады

Крэпасць вытрымала працяглую французскую аблогу ў час вайны 1812 г.. У 19 ст. служыла палітычнай турмой. Тут знявольваліся дзекабрысты, петрашэўцы, В.Дунін-Марцінкевіч, Паўлюк Багрым. Крэпасць была месцам паўстання салдатаў дысцыплінарнага батальёна (1905). У крэпасці знаходзіліся польскі канцлагер для палонных чырвонаармейцаў (1919—1920, каля 1 тыс. ахвяр), нямецкі канцлагер у час 2-й сусветнай вайны (забітыя і замораныя голадам каля 40 тыс. савецкіх вайскоўцаў і каля 40 тыс. цывільных людзей з наваколля).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [193]
Адукацыя [35]
Спорт [1356]
Здарэнні [437]
Грамадства [448]
Эканоміка [34]
Транспарт [137]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Снежань 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.