Субота, 20.04.2024, 04:07

БАГДАНОВІЧ Адам Ягоравіч

Галоўная »
Адам БагдановічБАГДАНОВІЧ Адам Ягоравіч (20.03.1862, г.п.Халопенічы Крупскага раёна - 16.04.1940) – бацька Максіма Багдановіча, беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнавец. Скончыў у 1882 г. Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, настаўнічаў у Ігуменскім павеце, з 1885-га – загадчык гарадскога вучылішча ў Мінску, дзе далучыўся да нарадавольцаў (арганізацыя тайна ўзнікла ў Расіі ў 1879-м у выніку расколу «Зямлі і волі», палітычную барацьбу звяла да тэрору, у 1881-м здзейсніла забойства Аляксандра II рукамі ўраджэнца Клічаўшчыны I.Грынявіцкага). З 1892 г. – служачы зямельнага банка ў Гродна.

З 1896-га жыве ў Расіі, у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907-га – у Яраслаўлі. Запісваў беларускі фальклор, перадаў П.Шэйну для публікацыі некалькі дзесяткаў казак і паданняў, апісанняў народных звычаяў і абрадаў, песень, замоў, духоўных вершаў. Свае фальклорныя запісы таксама выкарыстаў ва ўласных працах «Пра паншчыну» (1894) і «Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» (1894), дзе па-навуковаму даследаваў іх, хоць, праўда, ацаніў не вельмі высока. Як пазней прызнаўся сам, сына Максіма, маленства якога прайшло ўдалечыні ад Беларусі і без роднага матчынага слова, адгаворваў ад заняткаў беларускай літаратурай, але даступныя яму сынавы рукапісы збярог і пазней, у 1923-м, перадаў іх у Мінск, у Інстытут беларускай культуры, для далейшага вырашэння іхняга лёсу, чым заслужыў ад беларускай літаратуры вялікую падзяку.

Напісаў успаміны пра Максіма Горкага, з якім меў блізкія стасункі (абодва ажаніліся з дзяўчатамі, якія былі сёстрамі). Пэўна ж, з яго лёгкай рукі славуты тады рускі пісьменнік чытаў газету «Наша ніва», творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, цёпла падтрымаў іх і выказаў упэўненасць у далейшым паспяховым развіцці беларускай мовы і літаратуры, якія ішлі тады не дэкадэнцкімі пакручастымі сцяжынамі, а з глыбінь народнага жыцця. Многія рукапісы Адама Багдановіча (працы па мовазнаўстве, гісторыі рэвалюцыйнага руху), а таксама яго бібліятэка зберагаюцца ў Мінску, у бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусь.

Ва ўспамінах пра свайго сына адзначыў яго таленавітасць і славутасць, свой бацькоўскі боль па яго вельмі ранняй смерці. Максім, паміраючы ў маі 1917-га ў далёкай Ялце, куды літаральна сілком адправілі яго лячыцца ад страшнай хваробы мінскія свядомыя беларусы, перад смерцю мысленна гаварыў з бацькам, прысвяціў яму сардэчныя сыноўнія радкі. А.Я.Багдановіч пахаваны ў Яраслаўлі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.