Чацвер, 25.04.2024, 16:05

БАГРЫМ Паўлюк

Галоўная »
БАГРЫМ Паўлюк (магчыма, 1813 г., вёска Крошын Баранавіцкага раёна – магчыма, 1891 г.) – беларускі майстра па метале і паэт. Нарадзіўся ў сям'і рамесніка. Навучаўся ў Крошынскай парафіяльнай школе.

За тое, што пісаў, чытаў і даваў люду беларускамоўныя вершы, быў здадзены ў рэкруты. Калі вярнуўся з іх, кавальнічаў у Крошыне. У тутэйшым касцёле захаваўся ягоны выдатны твор мастацтва – жырандоль і ўзор мастацкай коўкі на Беларусі ў XIX ст.

На жаль, з многіх ягоных вершаў ацалеў толькі адзін, напісаны ў маладым узросце і надрукаваны паводле ўспаміну навагрудскага адваката І.Яцкоўскага «Аповесць з майго часу» (Лондан, 1854), – «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» У вершы ярка выявіўся пратэст супраць несправядлівасці, прыгону, натуральныя чалавечыя пачуцці народна-песеннага характару. Многія даследчыкі беларускай літаратуры XIX ст. лічаць твор шэдэўрам беларускай лірыкі тагачаснай эпохі, а многія беларускія паэты, у тым ліку і сучасныя, прысвяцілі Паўлюку Багрыму свае натхнёныя вершы з прызнаннем у вялікай павазе да яго трагічнага лёсу, да ягонага творчага дару.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.