БАГУШЭВІЦКАЯ СТАТУЭТКАГалоўная »
БАГУШЭВІЦКАЯ СТАТУЭТКА – выява чалавечай галавы, знойдзеная ў 1965 годзе ў в.Багушэвічы Бярэзінскага раёна пад час раскопак гарадзішча мілаградскай і ранняга перыяду зарубінецкай культуры (2-я палова I тысячагоддзя да н.э.).
Выява ўяўляе гліняную абпаленую скульптурку вышынёй каля 3,5 см. Твар падкрэсліваецца індывідуальнасцю, выразна бачацца вочы, нос, вялікая барада і зачэсаныя на патыліцу валасы. Некаторыя вучоныя лічаць, што па асобных прыкметах статуэтка, блізкая да скіфскіх партрэтных выяў, магла адлюстроўваць твар пэўнага, канкрэтнага чалавека свайго часу. Захоўваецца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі (г.Маладзечна). |