Чацвер, 25.04.2024, 09:12

БАЛАЛАЙКА, калінок, балабайка

Галоўная »
балалайкаБАЛАЛАЙКА, калінок, балабайка – народны струнны шчыпковы музычны інструмент. Той, што зроблены самаробна, на Беларусі мае драўляную «скрыначку» рознага аб'ёму, ручку («шыйку») з рознай колькасцю ладоў і струн. Ігракі могуць выконваць музыку « па-балаечнаму» і «гітарна» («мінорна»).

Гук здабываецца ударам па струнах пальцамі правай рукі розным спосабам. Народныя музыканты выкарыстоўваюць інструмент як асобна, так і ў ансамблі (са скрыпкай, мандалінай, гітарай, гармошкай, скрыпкай і бубнам, дзе балалайка ўдзельнічае як падсобная). Пры ігры на балалайцы асоба здольныя выканаўцы альбо ўдзельнікі вечарыны могуць спяваць вясёлыя прыпеўкі, адмыслова танцаваць. Ёсць думка, што да нас балалайка трапіла з Расіі, можа, у XVIII ст. Як звычайна, пра такія рэчы (часу ўзнікнення) мяркуюць па даце запісу ў нейкім дакуменце (скажам, нават па перыядзе знішчэння нейкай мясціны, як Мінска ў 1068 годзе). Наконт балалайкі ёсць выява яе на размалёўцы адпаведнай эпохі ў Гродзенскім францысканскім касцёле. Этнаграфічная літаратура засведчыла яе з сярэдзіны XIX ст. Па пэўных прычынах (найперш савецкая прапаганда і агітацыя супраць «старога ладу» і «ворагаўновага», дзе высмеівался «буржуі», «нацдэмы», «кулакі» і г.д.) балалайка на Беларусі асабліва актыўна «пайшла ў ход» у 1920 – 1930 гады. Цяпер таксама ўжываецца. У самадзейных і прафесійных ансамблях рускіх народных інструментаў. У музычных школах, вучылішчах існуюць класы ігры на ёй.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.