Пятніца, 29.03.2024, 18:55

БАЛЕТ

Галоўная »
БАЛЕТ (франц. ад позналац. танцую) – від сцэнічнага мастацтва, дзе асноўную ролю адыгрывае музычна-харэаграфічны вобраз.

Мае пачатак са сцэнарыя (лібрэта), у якім намячаюцца змест, канфлікты, характары. Паводле сцэнарыя кампазітар піша музыку, а яна – аснова для харэаграфіі, з імі цесна спалучана сцэнаграфія. Харэаграфічны вобраз ствараецца танцам, пластыкай цела выканаўцы. Танец можа быць класічным, характарным, народна-сцэнічным, гратэскным, асучасненым, з пантанімай, акрабатыкай, іншымі відамі спорту. Як самастойны від мастацтва складваўся ў Еўропе ў ХVІ – ХVІІІ стст. (першы спектакль адбыўся ў 1581 годзе ў Францыі), а пасля пашырыўся па ўсім свеце.

Балет за сваю гісторыю пастаянна мяняўся і ўдасканальваўся, з тэатралізаваных сцэн вырастаў у складанае драматычнае дзеянне, зведваючы розныя мастацкія накірункі – класіцызм, рамантызм, імпрэсіянізм, аднак імкнучыся да рэалістычнага адлюстравання жыцця. У справе развіцця балета, найбольшых яго дасягненняў у XIX ст. знаўцы аддаюць першынство Францыі і Расіі, апошняй адной – на пачатку XX ст., калі таленавітыя расійскія акцёры літаральна ўразілі сусветную грамадскасць.

Вялікі аўтарытэт і савецкага балета. Як у філасофска-эстэтычнай справе, так і ў выканаўчым майстэрстве, у адлюстраванні жыцця, духоўнага свету як пэўнай асобы, так і народных мае, а таксама ў адлюстраванні, героікі, хоць, па прызнанні асобных даследчыкаў, савецкі балет, надаючы шмат увагі пантаніме за кошт танца, часамі страчваў балетную спецыфіку.

Беларускае харэаграфічнае мастацтва мае вытокі з глыбокай старажытнасці, з народных гульняў, абрадаў, карагодаў, дзе танец быў у самым цесным спалучэнні з песняй, гульнёю, акцёрскімі «выхілкамі», чым пачалі асабліва выдзяляцца вандроўнікі-скамарохі. 3 XVII ст. ужо вядомыя школьны тэатр, батлейка, потым народная драма, якія мелі харэаграфічныя рысы. У XVIII ст. у гарадах, сядзібах буйных магнатаў узніклі балетныя прыгонныя трупы (тэатры ў Гродне Тызенгаўза, у Нясвіжы і ў Слуцку Радзівілаў, на Слонімшчыне Агінскага, у Шклове Зорыча). Адпаведна у гэтых мясцінах былі і свае балетныя школы. Таленавітыя беларускія прыгонныя танцоры пазней сталі вядомыя і ў Варшаве ды Пецярбургу, засталіся вядомыя іхнія прозвішчы: А.Дарэўская, А.Бжазінскі, М.Малінская, К.Азарэвіч, К.Буткевіч і інш. У 1840-х у Віцебску працаваў вядомы балет Піёна, дзе таксама былі і беларускія артысты.

Нацыянальны балет на Беларусі ўзнік пасля 1917 года, калі ў 1920-х пачалося беларускае адраджэнне і дзеячы балета болей улічвалі вопыт народных танцаў. Дасягненнем у гэтым накірунку лічыцца балет «Салавей», пастаўлены М.Крошнерам па аднайменнай аповесці Зм.Бядулі ў 1939 годзе. Гэтая пастаноўка спрабавала паказаць жыццё беларускага народа да адмены прыгону, яго фізічную і духоўную эксплуатацыю рознымі панамі і праз класічна-народны танец, фальклор, му зычную і сцэнічную драматургію выпрацаваць нацыянальную харэаграфічную мову. Пазней, пасля вайны ўжо, гэтыя пошукі пэўны час працягваліся («Князь-возера» М.Клімковіча і В.Залатарова і інш.), як і працягвалася выкарыстанне твораў і сцэнарыяў беларускіх пісьменнікаў для пастаноўкі балетаў (раман П.Броўкі «Калі зліваюцца рэкі», аповесць В.Быкава «Альпійская балада»). Пасля пачалі пераважаць «інтэрнацыянальныя», «агульначалавечыя» ідэі. Апошнія дзесяцігоддзі поспехі беларускага балета звязваюцца з калектывам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (пачатак дзейнасці ў 1933 годзе) на чале з В.Елізар'евым (нарадзіўся ў 1947 г. у Баку, скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1967), балетмайстарскае аддзяленне Ленінградскай кансерваторыі (1972), з 1973-га галоўны балетмайстра Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, народны артыст Беларусі (1979), народны артыст СССР (1985)).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.