БАЛЮСТРАДА (франц.) – невысокая
агароджа лесвіц, тэрас,
балконаў,
галерэй, парапетаў і інш., якая мае шэраг фігурных слупкоў (балясаў), што злучаныя зверху гарызантальнай бэлькай або поручнямі. Бывае розных відаў. У
беларускай архітэктуры балюстрада пашыралася з XVI ст. у пабудовах стыляў рэнесансу,
барока, класіцызму. У XVI – XIX стст. імі аздабляліся парапеты, атыкі, ганкі сядзіб і палацаў (сядзібны дом у гп.
Лынтуны Пастаўскага раёна), галерэі ў
брамах (в.Цімкавічы Капыльскага раёна), ратушы (
Драгічын), гаспадарчыя, культавыя пабудовы. У 50-я гады XX ст. балюстрады шырока выкарыстоўваліся ў мастацкім аздабленні жылых і грамадскіх будынкаў (дамы па праспекце Скарыны ў Мінску), парапетаў набярэжных (уздоўж ракі Свіслач у Мінску).