Чацвер, 18.04.2024, 05:22

БАНДАРНЫЯ ВЫРАБЫ

Галоўная »
БАНДАРНЫЯ ВЫРАБЫ — драўляныя ёмістасці з клёпак для зберагання і дастаўкі прадуктаў, вадкіх, паўвадкіх і сыпучых рэчываў. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі розных памераў (ад невялікіх конавак да вадавозных бочак на некалькі сот літраў) выяўлены пры археалагічных раскопках у пластах 11 — 14 ст. Форма клёпак (падоўжныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя) абумовіла форму бандарных вырабаў — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Бандарныя вырабы адрозніваліся памерамі, прапорцыямі, наяўнасцю састаўных элементаў, матэрыяламі (пародамі дрэва).

бандарныя вырабы
Бандарныя вырабы

Паводле прызначэння вылучаюць наступныя віды пасудзін: для вады і вадкіх рэчываў — транспартная бочка, кадушка (вадзянка), вядро, біклага, барылка, конаўка; для захоўвання сельскагаспадарчых прадуктаў — бочка (судзіна, усыпішча), кадзь, бачурка, кубелец; для бытавых патрэб — кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык; меры ёмістасці — асьміна, шаснастка, гарнец, карэц.

Некаторыя вырабы (бочкі, кадзі, цэбры, вёдры) вызначаліся шырокім дыяпазонам ужывання ў хатняй гаспадарцы. Адна і тая ж пасудзіна нярэдка мела розную вонкавую форму (балея круглая, авальная, вёдры звычайнай формы і кадушкападобныя, бачуркі адна- і двухдонныя і інш.). Гэтыя адрозненні выяўлялі геаграфічную заканамернасць распаўсюджання, разам з тым сустракаліся як паралельныя варыянты ў адной і той жа мясцовасці.

Большасць бандарных вырабаў вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невялікіх памераў (біклагі, барылкі, карцы, бельчыкі) аздабляліся разьбой і выпальваннем.

У наш час многія бандарныя вырабы саступілі месца разнастайным металічным, фарфора-фаянсавым і пластмасавым ёмістасцям.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.