БАРКАЛАБАВА, Баркулабава – дняпроўскае старажытнае, з часоў ранняга мезаліту, паселішча ў Быхаўскім раёне за 14 км на поўнач ад Быхава, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Баркалабава.
Назва ад імя ротмістра, дзісенскага старосты Баркулаба, які ў 1564 годзе заснаваў тут
замак. У 1626 годзе князь Багдан Саламярэцкі з сястрой Аленай заснавалі тут праваслаўны мужчынскі манастыр, які супрацьстаяў распаўсюджванню на Беларусі уніяцтва.