Чацвер, 25.04.2024, 15:46

БАРКУЛАБАЎСКІ ЛЕТАПІС, Баркулабаўская хроніка

Галоўная »
БАРКУЛАБАЎСКІ ЛЕТАПІС, Баркулабаўская хроніка – выдатны беларускі гісторыка-дакументальны твор пачатку XVII ст. Захаваўся ў адзіным спісе, што цяпер знаходзіцца ў Маскве ў Дзяржаўным гістарычным музеі (сінадальны фонд № 790). Аўтар летапісу, жыхар Баркалабава, невядомы.

Твор мае летапісны характар, у ім пагадовае апісанне розных падзей і з'яў з 1545 па 1608 гады, сістэматычны агляд з 1564-га – з таго часу, калі былі заснаваны замак і вёска, што атрымала назву ад імені гаспадара, шляхціца Баркулаба Корсака. Аўтар (магчыма, і аўтары) не толькі падрабязна апісваў тутэйшыя навіны, але і дадаў у свой тэкст розныя дзяржаўныя і прыватныя дакументы, лісты, успаміны іншых асоб, народныя легенды і паданні.

Баркулабаўская хроніка ярка вылучаецца тым, што мае натуральны народны характар, дэталёва адлюстроўвае жыццё, побыт, звычаі, духоўны сялянскі свет, розныя эканамічныя варункі і стасункі, прыродныя з'явы. Скажам, у ёй можна вычытаць, што і тады, у 1545 – 1608 гадах, неба падносіла люду розныя неспадзяванкі: зімой ліў дождж, а ўлетку падаў снег і г.д. Для тых, хто цікавіцца нашай гісторыяй, піша пра яе мастацка-дакументальныя творы, напрыклад, вельмі змястоўна прыдасца апісанне ў хроніцы пачатку XVII ст., калі быў перыяд няўроду і голаду.

Дарэчы, можна вычытаць, што ў мове герояў твора ўжыта слова «спадарынька» (і так прасіла гаспадароў чужая жанчына памагчы ёй і сям'і выратавацца ад галоднай смерці). Хроніка падае нямала звестак і са значных грамадска-палітычных, рэлігійных падзей з жыцця Беларусі і Расіі канца XVI – пачатку XVII стст. (паходы запарожскіх казакаў, Брэсцкі царкоўны сабор 1596 года, інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Расію і інш.). Аўтар асуджае захопніцкія войны і спачувае простаму люду ў яго бядзе і горы.

Хроніка вызначаецца і багаццем беларускай мовы, высокамастацкімі малюнкамі, патрыятызмам і гуманізмам, што ўзвышае яе да ўзроўню гісторыка-мемуарнай літаратуры не толькі свайго часу, але і па сённяшні дзень. Упершыню апублікавана ў 1877 годзе ўкраінскім вучоным П.Кулішам. Яе вывучалі Мітрафан Доўнар-Запольскі, Н.Вайтовіч, А.Коршунаў. Хроніка змешчана ў «Полном собрании русских летописей» (М., 1975. Т. 32), а таксама ў «Помніках старажытнай беларускай пісьменнасці» (Мн., 1975), у «Беларускіх летапісах і хроніках» (Мн., 1997).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.