Чацвер, 25.04.2024, 19:00

БАРШЧЭЎСКІ Ян

Галоўная »
БАРШЧЭЎСКІ Ян (1790? – 1794? 1796? г., в.Мурагі Расонскага раёна – 1851 г.) – беларускі і польскі пісьменнік, выдавец.

Навучаўся ў Полацкай езуіцкай калегіі. Вывучаў у падарожжах беларускія мясціны, запісваў фальклор. З 1817 года – у Пецярбургу, дзе на яго станоўча паўплывалі А.Міцкевіч і Т.Шаўчэнка. Наладзіў літаратурную суполку з землякоў і штогодні альманах «Nіеzаbudка» («Незабудка»). Апошнія гады жыў на Украіне.

Першыя яго вершы былі напісаны ў 1809 годзе на беларускай мове («Дзеванька», «Гарэліца»). Такім чынам, ён адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры ў XIX ст. Хоць у далейшым у асноўным пісаў па-польску (паэмы, празаічны цыкл «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях », драматургія, нарысы), але яго не пакідала мара выдаваць кнігі беларускамоўных аўтараў. Гэта мела ўплыў на тых, хто жадаў пісаць на роднай мове.

Сучаснікі вельмі высока ацанілі ягонага «Шляхціча», параўноўвалі яго з цыклам «1001 ноч». Твор з захапленнем чытаецца і сёння, пашыраючы ўяўленне пра духоўны свет нашых продкаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.