Пятніца, 19.04.2024, 18:49

БАТЛЕЙКА

Галоўная »
БАТЛЕЙКА (ад назвы г.Віфлеема, паводле біблейскага месца нараджэння Хрыста) – беларускі народны лялечны тэатр з XVI ст.

У розных мясцінах яе называлі па-рознаму: яселка, батляемка, остлейка, жлоб, вяртэп. Падобны да батлейкі тэатр апісваў яшчэ Герадот. Для батлеечных паказаў рыхтавалі штучныя хаткі (у батлеечніка Патупчыка з Докшыц 1,5 х 1,5 м) альбо цэркаўкі (з ярусамі-сцэнамі). На аздобленай тканінай, папераю сцэне былі проразі, дзе вадзілі лялькі. За сцэнаю вывешваліся абразы, малюнкі зорак, крыжоў, вокнаў, лялечных сюжэтаў на біблейскія тэмы і інш.

батлейка
Батлейка

Афармленне пачало мяняцца, калі паказы сталі больш свецкія. Лялькі-персанажы рабіліся з дрэва, каляровай паперы, тканіны, а валасы, бровы, вусы – з лёну альбо аўчыны і мацаваліся на драўляны ці металёвы шпень, якім акцёр і вадзіў ляльку. Былі лялькі і падвешаныя на нітцы. Батлеечнік, часам, быў майстра шырокага профілю – драматург, мастак, музыкант, рэжысёр, гаварун-займальнік. Спектакль падвясельваўся музыкаю, спевамі, танцамі – гэта значыць, меў зборны мастацкі характар. Батлеечнікі абапіраліся на біблейска-гістарычныя, а таксама і на фальклорныя, жыцейскія сюжэты: першыя паказваліся на верхнім ярусе, а другія, свецкія, – на ніжнім. У другіх сюжэтах аўтары асмельваліся завастраць і сацыяльна-нацыянальныя пытанні, у прыватнасці маглі высмеяць грубага і хапужлівага пана, доктара-прайдзісвета, карчмара-абіральніка, а вось на першы погляд цёмнага і дзікага селяніна ўзвысіць за яго шчырасць, дабрыню і працавітасць.

У народнай памяці засталіся таленавітыя батлеечнікі Н.Дыла і С.Трывога са Слуцка, В.Бутома з Магілёва, Муравіцкі і Дамбіцкі з Мінска, М.Барашка з Міра і I.Моніч з в.Краснае Навагрудскага павета, Бранкоўскі і Бурдун з Дзятлава, Юр'еў з в.Быч Быхаўскага павета – як бачым, яны былі з розных мясцін, у розных мясцінах яны былі і запатрабаваныя.

У канцы XIX – пачатку XX ст. асобныя сцэны выконвалі жывыя акцёры. Апошнія батлеечныя паказы, мабыць, адбыліся на пачатку 1960-х у в.Бялевічы Слуцкага раёна: канечне, яны ўжо не маглі спаборнічаць з радыё і тэлебачаннем, кіно, з наплывам на сцэны іншых батлеечнікаў-эстраднікаў у асобе не толькі таленавітых, але і бяздарных спевакоў, гаваруноў-языкачосаў з іхнімі, часам, надзённымі, але і пошлымі «хохмамі», якія падрыхтавалі ўжо свайго шырокага, але непатрабавальнага гледача і слухача.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.