Серада, 17.04.2024, 01:48

БАХМАТОВІЧ Казімір

Галоўная »
БАХМАТОВІЧ Казімір (1808 г., в.Дабраўляны Смаргонскага раёна – 1837 г.) – беларускі і літоўскі графік.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў хатнім настаўнікам малявання ў дабраўлянскім маёнтку графа А.Гюнтэра. Пражыў мала, але пакінуў пасля сябе мастацкі след літаграфіяй «Дабраўлянскі сувенір» (1835), партрэтам свайго мастацкага настаўніка Я.Рустэма, «Успамінамі пра Вільню» (1837). Яго этнаграфічныя, побытавыя замалёўкі маюць значнае пазнавальнае значэнне.

У свой час, у 1831 г., яго найбольш цікавыя малюнкі былі змешчаны ў альбоме «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў, намаляваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.