Аўторак, 16.04.2024, 23:20

БАЯН

Галоўная »
БАЯН – распрацаваны рускімі і нямецкімі майстрамі язычковы пнеўматычны клавішны музычны інструмент; гэты тэрмін у 1907 г. увёў рускі майстра П.Сцерлігаў разам з гарманістам Я.Арланскім-Цітарэнкам. Есць баяны «гатовыя» (з падрыхтаванымі стандартнымі акордамі ў басе) і «гатова-выбарныя» (клавіятура левай рукі побач з кнопкамі для таго, каб здабыць усе гукі храматычнай гамы, паасобку змяшчае і кнопкі «гатовых» акордаў).

баян

Баяну папярэднічалі 4-радовы пецярбургскі гармонік і 3-радовы «венскі». Баяны маюць розныя сістэмы. У часы СССР прамысловасць выпускала маскоўскія, найбольш папулярныя ў Расіі. Але не без поспеху вырабляліся баяны і на Беларусі, у многіх выпадках маючы перавагу над гармонікам. Баян выкарыстоўваецца як у індывідуальным, так і ў ансамблевым выкананні самадзейных і прафесійных музыкантаў. Класы баяна ёсць у шматлікіх вышэйшых і сярэдніх музычных установах, у школах. Баяны вырабляе Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.