Чацвер, 18.04.2024, 07:33

БЕЗ-КАРНІЛОВІЧ Міхаіл Восіпавіч

Галоўная »
БЕЗ-КАРНІЛОВІЧ Міхаіл Вопіспавіч (1796 г., Магілёўская губерня – 1862 г.) – беларускі, як некалі пісалі, «дваранскі гісторык», краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф і статыстык.

Скончыў у 1816 г. 1-ы кадэцкі корпус, у 1831 – 1847-х гг. кіраваў тапаграфічнай экспедыцыяй у Мінскай, Наўгародскай, Валынскай, Віцебскай, Магілёўскай губерніях і Беластоцкай вобласці. Маючы адпаведныя паўнамоцтвы (для «определенных целей» царскага ўрада) дэталёва даследаваў гісторыю Беларусі, вывучаў архівы, запісваў народныя паданні пра помнікі археалогіі і этнаграфіі, стаў аўтарам шматлікіх прац па беларускім краязнаўстве.

Без-Карніловіч для сябе і іншых па-свойму вызначаў межы Беларусі і Літвы. Не сённяшняй, а той, летапіснай, што была паміж сённяшнімі Мінскам, Навагрудкам, Слонімам і Маладзечна). Уласна Беларусь ён бачыў на полацка-віцебска-магілёўскіх землях з улікам таго, што там эканамічна, ваенна і культурна ўзвысіліся крывічы і радзімічы. Ён узвышаў беларусаў як самастойнае племя, далучаў іх у «адзін шэраг з суседнімі народамі». Падкрэсліваў велізарнае значэнне Полацка і Полацкай зямлі, даказваў, што першыя са стваральнікаў ВКЛ мелі па сваім паходжанні карані ад старажытных полацкіх князёў (гэта ў другой палове XX ст. аргументуе неаспрэчнымі доказамі сумленны даследчык, глыбокі знаўца беларускай гісторыі М.Ермаловіч, пацвярджаючы, што той жа Міндоўг, які далучыўся да ўтварэння ў першай палове XIII ст. ВКЛ, быў нашчадкам рэпрэсіраваных кіеўскімі князямі полацкіх князёў, і ў прыватнасці збеглага ў суседнюю летапісную Літву аднаго з палачан).

Без-Карніловіч сабраў шмат краязнаўчых звестак пра Віцебск, Полацк, Лепель, Лукомль, Друцк, Оршу, Мсціслаў, Магілёў і іншыя беларускія гарады, а таксама пра побыт беларускага сялянства.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.