Аўторак, 25.04.2017, 15:32

БЕЛААЗЁРСК


БЕЛААЗЁРСКгорад раённага падпарадкавання, цэнтр Белаазёрскага с/с, за 27 км ад Бярозы, 131 км ад Брэста, чыгуначная станцыя Белаазёрск, 33 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская на лініі Брэст – Мінск. 12,8 жыхароў (2009).

Узнік у 1958 г. на месцы в.Ніўкі ў сувязі з будаўніцтвам Бярозаўскай ДРЭС. Першы прамысловы ток станцыя дала ў 1961 г. Магутнасць 920 тыс. кВт. У 1967 г. пушчаны апошні 6-ы блок (на пачатку 1970-х г. ДРЭС выпрацоўвала 22,96 млрд. кВт-гадз.). 3 12.1.1960 г.р.п.Бярозаўскі, цэнтр Бярозаўскага пасялковага Савета. Сюды былі пракладзены шаша ад Бярозы, чыгуначная лінія да станцыі Бронная Гара. З 25.6.1960 г. р.п.Белаазёрск, цэнтр Белаазёрскага пасясковага Савета. З 15.1.1963 г. пасёлак абласнога, з 27.1.1965 г. – раённага падпарадкавання. У 1962-63 гг. у сувязі з павелічэннем магутнасці ДРЭС праект забудовы пасёлка перапрацаваны ў бок значнага пашырэння яго межаў. У 1966 г. створана ПТВ-82. З 16.9.1970 г. – горад раённага падпарадкавання. У 1970 г. 3591 жыхар. 15.3.1971 г. створаны Белаазёрскі с/с.

Белаазёрск
Герб Белаазёрска.

Белаазёрск
Царква Серафіма Сароўскага

Дзейнічаюць Бярозаўская ДРЭС (другая па магутнасці пасля Лукомскай ДРЭС), энергамеханічны завод, завод ячэістага бетону, камбінаты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, доследная рыбаводна-садковая гаспадарка, хлебазавод, фабрыка спартыўнага абутку (сумеснае беларуска-іспанскае прадпрыемства «Белкельме», створана ў 1993, цяпер акцыянернае таварыства), ПТВ-82 электрамеханікаў, 3 сярэднія і музычная школы, філіял Бярозаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, 5 дашкольных устаноў, Палац культуры энергетыкаў, Дом піянераў і школьнікаў, бальніца (на 330 ложкаў), паліклініка, 2 бібліятэкі, кінатэатр. У 1992–94 г. пабудавана царква ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага. За гады вайны загінулі 2 жыхары в.Ніўкі, якія ўдзельнічалі ў патрыятычным падполлі; пры абароне і вызваленні вёскі – 13 чалавек. У цэнтры горада пахаваны 49 воінаў і партызан, у тым ліку 16 лётчыкаў 130-га хуткаснага, 207 і 212-га далёкага дзеяння бамбардзіровачных авіяпалкоў, якія 22.6.1941 г. нанеслі ўдары па нямецка-фашысцкім захопнікам ў раёне Бяла-Падляскі і загінулі. У 1973-74 г. астанкі лётчыкаў, воінаў і партызан перапахаваны ў Белаазёрску. У 1976 г. на брацкай магіле пастаўлена стэла і запалены Вечны агонь. Імем удзельніка баёў М.Т.Бугаркова названа вуліца. На будаўніцтве ДРЭС і ў іншых месцах горада ў розныя гады працавалі вядомыя беларускія пісьменнікі З.Дудзюк, Н.Мацяш, В.Супрунчук. Дакументальную аповесць «Белаазёрскі дзённік» (1963) У. Дадзіёмаў прысвяціў будаўнікам Бярозаўскай ДРЭС. У гонар дырэктара Бярозаўскай ДРЭС у 1961-68 гг. У.М.Глінскага названа вуліца.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [245]
Каталог файлаў [95]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [134]
Адукацыя [12]
Спорт [393]
Здарэнні [103]
Грамадства [215]
Эканоміка [10]
Транспарт [65]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [4]
Каляндар
«  Красавік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Печать на кружках к 9 мая
Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.